Салдаты і афіцэры — жанчыны могуць з 2016 годf пачаць уступаць у шэрагі знакамітага спецназа Ваенна-марскога флоту ЗША, паведаміў сайт navytimes.com.

Зараз Камандаванне сіл спецыяльных аперацый ЗША рыхтуе даклад наконт магчымага ўдзелу жанчын у баявых аперацыях «марскіх коцікаў», як называюць спецназаўцаў па абрэвіятуры іхнага аддзелу — SEAL (Sea, Air, Land).

Калі гэты даклад не знойдзе прычынаў, па якім удзел жанчын можа знізіць баяздольнасць элітных атрадаў, гатовых дзейнічаць у трох стыхіях, то брама, за якой рыхтавалі байцоў, якія знішчылі Усаму бен Ладэна, адчыніцца для жанчын.

«Па-мойму, калі неабходныя патрабаванні (для ўступлення) выконваюцца, то пол не мае значэння», - адзначыў міністр ваеннага флоту ЗША Рэйманд Мэйбас на сустрэчы з журналістамі.

Спісы жанчын, якія хацелі б паступіць курсантамі ў школу SEAL, пачалі складаць яшчэ ў 2013 годзе.

У пачатку 2015 году жанчыны ўпершыню займуць некалькі афіцэрскіх пасадаў на амэрыканскіх атамных падводных лодках «Вірджынія» і «Мінесота».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?