Пратакол да пагадненняў паміж міністэрствамі абароны Беларусі і КНР аб прадастаўленні бязвыплатнай ваеннай дапамогі Кітаем Беларусі падпісаны сёння паміж двума бакамі, паведамілі ў прэс-службе беларускага абароннага ведамства.

Падпісанне дакумента адбылося ў ходзе сустрэчы міністра абароны Юрыя Жадобіна з кітайскай ваеннай дэлегацыяй на чале з намеснікам начальніка Генеральнага штаба Народна-вызваленчай арміі Кітая Ван Гуаньчжунам.

Візіт кітайскай ваеннай дэлегацыі ў Беларусь праходзіць з 7 па 10 лістапада. У Мінабароны падкрэслілі, што ён будзе спрыяць далейшаму развіццю супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай галінах дзвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?