Беларуская хакейная зборная пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Уладзіміра Крыкунова заняла апошняе месца на турніры «Еўрачэлендж» у Славеніі.

Каманда, сабраная ў асноўным з гульцоў унутранага чэмпіянату, прайграла Аўстрыі — 2:3, Славеніі — 0:3 і Японіі — 2:4.

Перамогу ў турніры чатырох зборных атрымалі гаспадары (9 ачкоў). На другім месцы — аўстрыйцы (6), на трэцім — японцы (3).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?