«Я выратую вас ад сатаны», — крычаў 38-гадовы мужчына, наносячы нажавыя раненні сваёй жонцы і дваім дзецям раніцай 8 лістапада ў Мінску, распавялі TUT.BY блізкія сям'і.
Паводле неафіцыйных дадзеных, апошнім часам мужчына стаў наведваць сустрэчы нейкай секты — але гэта пакуль толькі здагадкі бліжэйшага атачэння сям'і, заснаваныя на аналізе яго паводзінаў ды інш.
«Вынікі агляду падазраванага на алкаголь і забароненыя рэчывы [наркотыкі і таксікалогія] — адмоўныя. У сілу наяўных у следства звестак, вывучэння паводзінаў мужчыны напярэдадні, а таксама адсутнасці выразна выяўленага матыву следствам прызначана стацыянарная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК РБ Юлія Ганчарова.
У Следчым камітэце таксама паведамілі, кім працаваў віноўнік двух трагедый: «Затрыманы 1976 года нараджэння, да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, працуе дырэктарам аднаго з ЗАТ».