Незвычайнае злачынства здзейснена ў Мінску.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, 18 снежня каля дома № 78 па вуліцы Мяснікова быў затрыманы 23‑гадовы непрацуючы мінчанін, раней судзімы за крадзеж. Малады чалавек выкраў тралейбус «ЗІУ‑9», які належыць тралейбуснаму парку № 4 КУП «Мінтранс».

Маскоўскім РУУС сталіцы распачата справа на падставе ч. 1 арт. 214 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (выкраданне транспартнага сродку або маламернага воднага судна). Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0