Галоўны трэнер «Баварыі» Пеп Гвардыёла галасуе на рэферэндуме ў Каталоніі, фота LaVanguardia.com

Галоўны трэнер «Баварыі» Пеп Гвардыёла галасуе на рэферэндуме ў Каталоніі, фота LaVanguardia.com

LaVanguardia

LaVanguardia

Паводле папярэдніх дадзеных, больш за 80% каталонцаў, якія прынялі ўдзел у нефармальным апытанні, выказаліся за незалежнасць правінцыі ад Іспаніі. Праўда, апытанне не мела юрыдычнай сілы, бо цэнтральныя ўлады Іспаніі забаранілі яго.

У сімвалічным галасаванні прынялі ўдзел больш за 2,25 мільёна каталонцаў з 5,4 мільёна, якія маюць права голасу.

Лідар Каталоніі Артур Мас назваў мінулы ў нядзелю сімвалічны рэферэндум поўным поспехам.

У сваю чаргу ўлады Іспаніі, якія выступалі супраць правядзення нефармальнага апытання, назвалі галасаванне бясплодным і бескарысным.

Жыхароў аўтаномнай правінцыі спыталі, ці жадаюць яны бачыць Каталонію незалежнай дзяржавай. Арганізацыя галасавання цалкам лягла на плечы каля 40 тысяч валанцёраў.

Каталонія збіралася праводзіць сапраўдны рэферэндум, але адмовілася ад гэтай задумы, бо канстытуцыйны суд Іспаніі пасля звароту іспанскага ўрада заблакаваў на пяць месяцаў дзеянне дэкрэта аб правядзенні рэферэндуму.

Каталонцы складаюць прыкладна 16% насельніцтва Іспаніі, у іх свая мова і свая культура. Ідэя незалежнасці набыла папулярнасць сярод 7,5 млн каталонцаў на фоне эканамічнага крызісу ў Іспаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?