«Прычынай стала правакацыя, якую супраць яго зладзілі. Пра яго распаўсюдзілі звесткі, што раней, яшчэ ў першую адседку, ён нібыта сядзеў у камеры з чалавекам, у якога быў нізкі статус. І з гэтай прычыны такі статус павінен распаўсюджвацца і на яго. Маўляў, не можа ў тым ліку сядзець у сталоўцы за агульным сталом. Таму ён увогуле адмовіўся прымаць ежу.

Прыходзіць у сталоўку і кажа, што адмаўляецца есці. Пакуль яго ў карцар за гэта не садзяць, але сітуацыя ніяк не мяняецца да лепшага, да таго ж адміністрацыя забараніла ўсім вязням пад пагрозай пакарання кантактаваць з Андрэем. Ведаю, што сын бачыўся ў калоніі з начальнікам, але вынік гэтай размовы мне невядомы. Я таксама спрабую прабіцца на прыём да кіраўніцтва калоніі, але пакуль гэта не ўдаецца», — паведаміў 10 лістапада бацька былога палітвязня  Валер Бандарэнка.

У жніўні Андрэй Бандарэнка быў асуджаны на 3 гады зняволення паводле абвінавачання ў злосным хуліганстве. У судзе ён гэтага не прызнаў, аднак выбачыўся перад пацярпелымі жанчынамі за хуліганскія дзеянні. У кастрычніку мінскі гарадскі суд адхіліў скаргу Андрэя Бандарэнкі.

Валер Бандарэнка паведаміў, што пісаў у Дэпартамэнт выканання пакаранняў МУС хадайніцтва, каб сына накіравалі для адбыцця пакарання ў магілёўскую калонію. Тое, што Андрэя Бандарэнку накіравалі ў бабруйскую калонію, дзе ён адбываў незаконнае асуджэнне ў 2009–2010 гадах і дзе, паводле ягоных словаў, яго катавалі, Валер Бандарэнка лічыць помстай.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?