У МНС Расіі заяўляюць, што пакуль не могуць высветліць крыніцу паху серавадароду ў Маскве.

Па словах намесніка кіраўніка ведамства Уладзіміра Сцяпанава, было праверана больш за 20 аб'ектаў, «на дадзены момант адназначнай версіі аб крыніцы паху няма».

Пры гэтым Сцяпанаў адзначыў, што раёне Любліна сапраўды адзначалася кароткачасовае перавышэнне гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі серавадароду.

«У Любліна, у асобных месцах, ГДК гэтага рэчыва сапраўды было перавышана ад 1,5 да 4 разоў, аднак гэта ў сотні разоў ніжэй небяспечнага для чалавека ўзроўню. Ужо да 15:00 перавышэнне ПДК не фіксавалася», — сказаў чыноўнік.

У панядзелак днём жыхары адразу некалькіх раёнаў Масквы адчулі непрыемны пах. У сацыяльных сетках ішло абмеркаванне таго, што такі пах сведчыць аб наяўнасці ў паветры павышанай канцэнтрацыі серавадароду.

Бліжэй да вечара ў сацсетках і інфармацыйных агенцтвах стала з'яўляцца інфармацыя аб тым, што прычынай непрыемнага паху магла стаць няспраўнасць на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Капотнай, на паўднёвым усходзе Масквы.

Аднак прэс-служба саўладальніка НПЗ кампаніі «Газпром нафты» абвергла гэтую інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?