Украінскія вайскоўцы аднаўляюць парк 203-міліметровых самаходных артылерыйскіх установак 2С7 «Півоня».

Рамонт магутных гарматаў, якія ствараліся з улікам магчымасці стральбы ядзернымі снарадамі, праводзіцца ў Шапятоўцы і Роўне.

У 1990-х разам з адмовай ад атамнай зброі Украіна адправіла на захоўванне і САУ «Півоня», аднак у сувязі з тым, што на ўсходзе працягваюцца жорсткія баі з прарасійскімі баевікамі, было прынята рашэнне ўзмацніць войска дальнабойнымі гарматамі.

Маса ўстаноўкі — 45 ці 46 (у мадэрнізаваным варыянце) тонаў, максімальная далечыня вядзення агню — 47 кіламетраў.

Такім чынам украінскія войскі змогуць знішчаць аб'екты ворага агнём цяжкай артылерыі фармальна не парушаючы так званыя мінскія пагадненні, якія патрабуюць адводу артылерыі за 30 кіламетраў ад лініі фронту.

Архіўнае відэа. Зараджанне і стрэл 2С7.

Кожны снарад важыць 102-110 кілаграмаў. За гадзіну адна гармата можа абрынуць на пазіцыі праціўніка 40-50 снарадаў.

Усяго ў 1970-1980-я гады СССР вырабіў каля 500 2С7 розных мадыфікацый, з іх 99 у 2013 годзе знаходзіліся ва Украіне, згодна з інфармацыяй выдання The Military Balance.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?