Грамадства2424

Журналіста Антона Сурапіна прызываюць у войска

Антон Сурапін — былы фігурант па справе «Плюшавага дэсанту» — збіраецца ў армію. Праз дзесяць дзён ен ужо будзе служыць у Слоніме. «Нашай Ніве» Антон распавёў пра зборы і маральную падрыхтоўку да таго, што яго чакае ў наступны год.

НН: Калі табе прыйшла позва?

Антон Сурапін: Сёлета я скончыў Інстытут журналістыкі БДУ і застаўся жыць у Мінску. А потым патэлефанавала маці і сказала, што на слуцкі адрас прыйшла позва ў ваенкамат «для спраўджвання звестак». Сябры казалі, што магу не ехаць, бо позву аддалі не пад роспіс, а проста кінулі ў паштовую скрыню. А літаральна на мінулым тыдні атрымаў позву на «адбыццё ў войска».

НН: Якой была першая рэакцыя на такі сюрпрыз?

АС: Спачатку рэакцыя была прыкладна такая: што за такое? Потым стала крышачку сумна — толькі вучоба скончылася, нарэшце атрымаў поўную свабоду, а тут такая навіна. Але ж праз пэўны час, калі ўсялякіх прыгодаў стала не хапаць, падумаў, што вось і чакае мяне адна вялікая. З гэтай думкай жыву і па сёння — перспектыву пайсці ў войска ўспрымаю як доўгую, можа, цікавую, можа, складаную, але прыгоду.

НН: А не было жадання адкасіць, пайсці ў магістратуру ці з’ехаць за мяжу?

АС: Варыянт «уцякаць за мяжу» ўвогуле не разглядаў. Калі ўжо не збег амаль за год знаходжвання ў статусе абвінавачваннага па крымінальнай справе, то зараз гэта б было глупствам.

Сітуацыя з войскам асабіста для мяне не трагічная. Праект Belarusian News Photos, якім жыў амаль тры гады, замарозіў яшчэ вясною. У асабістым плане свабодны чалавек — сур'езных адносінаў не маю. Працую журналістам-фрылансерам, то бок, і тут я вольны мастак. Іншымі словамі, з паходам у войска мала што губляю. Тым больш, знайшоў для сябе як менш пяць чыннікаў для таго, каб схадзіць у войска.

НН: Якія ж?

АС: Па-першае, навучыцца трымаць у руках зброю — патэнцыйна істотны навык. Каб бараніць радзіму, калі што, ад стварэння якіх-небудзь «Гомельскіх Народных Рэспублік». Па-другое, добрая нагода пераасэнсаваць сваё жыццё і вызначыцца з планамі на цывільную будучыню. Па-трэцяе, спадзяюся, што прывяду цела ў добры стан, падкачаюся, можа кіну паліць. Ну і нарэшце люблю прыгоды. У СІЗА КДБ быў, а ў арміі не быў — трэба выпраўляць.

НН: А як бацькі ўспрынялі ўсё? Гатовы адпускаць?

АС: Адрэагавалі ўсе вельмі па-рознаму. Маці вельмі хвалюецца. Яна ўвогуле пасля вядомых падзей за мяне хвалюецца празмерна. Бацька мною ганарыцца.

НН: А сябры як?

АС: У асноўным людзі пытаюцца, навошта мне войска? Кажуць, што проста згублю час. Папярэджваюць, што мне там будзе даволі цяжка. Большасць не вітаюць такіх перспектыў. Праводзілі ўжо два разы ў Мінску — сябры і калегі. А таксама на наступным тыдні ў Слуцку адбудуцца провады з роднымі і сябрамі.

НН: І дзе ты будзеш праходзіць службу?

АС: Позва на 21 лістапада. У гэты дзень мусяць адвезці ў вайсковую частку №33933 у Слоніме.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі10

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага15

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі10

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць