Аварыя адбылася каля 3 гадзін уначы 10 лістапада. Сitroen Xantia ў Наваполацку на дарозе ў бок завода «Палімір» выскачыў на сустрэчную паласу і ўехаў у бетонны слуп. Загінулі 27-гадовы кіроўца і абодва пасажыры — 23 і 24 гадоў.

«Устаноўлена, што кіроўца Citroen перавысіў хуткасць, аб чым сведчыць дэталёвы агляд механічнага спідометра аўтамабіля — стрэлка ў момант сутыкнення знаходзілася на адзнацы 160 км/г.» — адзначылі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

Экспертыза ж выявіла ў крыві кіроўцы 2,7 праміле алкаголю (моцная ступень ап’янення).

Па факце ДТЗ заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць трох асоб).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?