Падчас перадзелу мапы Еўропы пасля Першай сусветнай вайны беларускія землі апынуліся ў сферы інтарэсаў суседніх дзяржаваў, а найбольш уплывовыя краіны не разглядалі Беларусь у якасці самастойнага суб’екту міжнароднай палітыкі. У такіх вельмі неспрыяльных знешнепалітычных умовах прыйшлося будаваць сваю краіну чатыром ўрадам БНР ў 1918-1920 гг. З першага дня дэкларацыі Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года самай галоўнай задачай для яе стваральнікаў было дамагчыся прызнання яе незалежнасці на міжнароднай арэне, зрэшты, не меншай, чым прызнанне ўраду БНР унутры краіны.

Ці маглі ўрады БНР разлічваць на міжнароднае прызнанне і падтрымку суседніх краін? Якія захады рабіліся, каб здабыць прызнанне міжнароднай супольнасці de facto і de jure? Якія краіны і ў якой форме аказалі падтрымку БНР? Ці былі ў БНР шанцы рэалізавацца як самастойнай дзяржаве ў тагачаснай знешнепалітычнай сітуацыі? Якую палітыку праводзіў кожны з чатырох урадаў БНР і якія поспехі й паразы мелі месца ў іх дзейнасці? Якую ролю адыгралі разрозненасць і ўнутраныя канфлікты ў нацыянальным беларускім руху?

Якія вынікі дзейнасці чатырох урадаў БНР ў 1918-1920 гг. былі станоўчымі для далейшага развіцця Беларусі разважае польскі гісторык Дарота Міхалюк.

 

Лекцыя Дароты Міхалюк «Чатыры ўрады БНР у 1918-1920 гг.» адбудзецца 13 лістапада а 18.30 у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)

* * *

Дарота Міхалюк – доктар габілітаваны Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, рэдактар часопіса «Białoruskie Zeszyty Historyczne», аўтар кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці».

Чытайце таксама:

БНР: трэ' было менш сварыцца. Гутарка з гісторыкам Даротай Міхалюк

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0