У бліжэйшыя 20 гадоў варта чакаць небывалага павелічэння колькасці людзей 20–49 гадоў з ракам кішэчніка. І віной усяму нездаровае харчаванне.

Як паказалі даследаванні, шакалад, печыва, пірожныя і газіроўка павышаюць рызыку раку. Таксама небяспечныя апрацаваныя мясныя прадукты накшталт бекону, сасісак.

Самымі частымі сімптомамі раку кішэчніка з’яўляюцца кроў у стуле, парушэнні стрававання і спазмы, піша Thе Dаіlу Mаіl. Такім чынам, паводле статыстыкі,

самае значнае павелічэнне захворвання (1,99%) адзначаецца ў групе асоб 20–34 гадоў. А да 2020 года паказчык можа дасягнуць 37,8%, да 2030 — 90%.

Пры гэтым у групе асоб, старэйшых за 50 гадоў, паказчыкі, наадварот, зменшацца да 2020 года на 23,2%, а да 2030 — на 41,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?