Tribuna.com

Tribuna.com

«Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь паведаміла, што напярэдадні адбылася рабочая сустрэча старшыні Асацыяцыі Ігара Рачкоўскага і галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Уладзіміра Крыкунова.

Крыкуноў паведаміў, што цяпер ХК «Нафтахімік» — каманда, якой ён аддаў шмат гадоў і сіл — перажывае не лепшыя часы.

Крыкуноў звярнуўся да старшыні Федэрацыі хакея з просьбай адпусціць яго ў родны клуб, дзе ён плануе актыўна ўключыцца ў працу, накіраваную на паляпшэнне вынікаў «Нафтахіміка».

У ходзе працяглага дыялогу бакі прынялі ўзаемнае і складанае рашэнне аб спыненні супрацоўніцтва».

Крыкуноў узначаліў зборную Беларусі ў верасні і кіраваў ёй на турніры «Еўрачэлендж» ў Любляне. Адзначым, што там беларуская каманда заняла апошняе месца, прайграўшы ўсе тры матчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?