НАТА назірае ўваход расійскай ваеннай тэхнікі на тэрыторыю Украіны. Пра гэта ў сераду, 12 лістапада, паведамляе Agence France-Presse.

«За апошнія два дні мы назіралі тое ж самае, што і ў справаздачы АБСЕ. Мы назіралі калоны расійскай тэхнікі, у першую чаргу расійскіх танкаў, артылерыі, расійскіх сістэм СПА і расійскіх баявых падраздзяленняў, якія перасякаюць мяжу з Украінай», — распавёў Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі арганізацыі ў Еўропе Філіп Брыдлаў.

Паводле яго слоў, НАТА назірае тое ж самае, што і місія АБСЕ апошнім часам. Пра колькасць расійскай тэхнікі Брыдлаў сказаць не змог, бо пакуль няма дакладных здымак калоны.

Раней АБСЕ заяўляла, што зафіксавала перамяшчэнне 43 невядомых вайсковых грузавых аўтамабіляў на паўднёвым усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?