У Мінску адкрыўся чарговы Беларускі тыдзень моды, які праходзіць на вялікай пляцоўкі выстаўнага комплекса Белэкспа.

З 12 да 16 лістапада дызайнеры з Беларусі, Грузіі, Арменіі, Латвіі, Германіі, Эстоніі і ААЭ пакажуць свае калекцыі. Адметна тое, што на гэты Тыдзень можа трапіць любы ахвочы, квіткі можна было набыць на kvitki.by. Раней магчымасць паглядзець калекцыі выпадала толькі журналістам ды запрошаным гасцям.

Мы трапілі на паказы дзвюх калекцый — PARUS JEANS і дызайнера APTI EZIEVа. Першыя пакінулі даволі спрэчнае ўражанне, дызайнеры PARUS JEANS спалучылі неспалучальныя рэчы. Відаць, не трэба міксаваць спартыўныя штаны з кашуляй і матыльком.

Што да APTI EZIEVа, то яго калекцыі могуць падабацца ці не, але яны заўсёды маюць сваю ідэю і ўражваюць смеласцю і арыгінальнасцю. Дызайнер — адзін з самых запатрабаваных у Беларусі сярод моладзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?