«У так званую супольнасьць дэструктыўных элемэнтаў уваходзіць усяго 1 767 асобаў. Мы іх усіх ведаем пайменна, і іх ня робіцца ні больш, ні менш», — заявіў у сераду старшыня КДБ Юры Жадобін, гаворачы пра апазыцыю.

Адказваючы сёньня на пытаньні журналістаў, Юры Жадобін сярод іншага заявіў, што прагназуе актывізацыю замежных спэцслужбаў у пэрыяд выбарчай кампаніі 2008 году. «Я ў гэтым упэўнены, бо ў мяне ёсьць факталягічны матэрыял: хто, колькі грошай і праз каго будзе ўкідваць і што яны будуць спрабаваць рабіць».

Гаворачы пра апазыцыю, старшыня КДБ адзначыў: «Я б не сказаў, што яны ўяўляюць нейкую пагрозу нацыянальнай бясьпецы, у так званую супольнасьць дэструктыўных элемэнтаў уваходзіць усяго 1 767 асобаў. Мы іх усіх ведаем пайменна, і іх ня робіцца ні больш, ні менш».

Называньне апазыцыі «супольнасьцю дэструктыўных элемэнтаў» мае ўсе шанцы стаць такой жа прытчай ва языцах, як «дохлыя пацукі» ягонага папярэдніка, генэрала Сухарэнкі, які бясслаўна скончыў сваю кар'еру ў органах бясьпекі. А вось прызнаньне, што «іх ня робіцца менш» можа не спадабацца працадаўцу генэрала. Якая ж ступень дэструктыўнасьці гэтай супольнасьці, што яе нават сьмерць не бярэ?

Мікола Бугай; Радыё Свабода

Глядзі яшчэ
Камэнтар Аляксандра Класкоўскага «Дэструктыўныя элемэнты» пад каўпаком КДБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0