Першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Вадзім Богуш правёў сустрэчу з супрацоўнікамі і студэнтамі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А.Д.Сахарава, на якой разглядалася пытанне аб аб'яднанні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і МДЭУ імя А.Д.Сахарава,

паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.

«Пасля сустрэчы з калектывам прынята рашэнне аб дэталёвай прапрацоўцы ініцыятывы, паколькі важна захаваць як інтэлектуальны патэнцыял ВНУ, так і ўмовы для работы і навучання студэнтаў», — сказала яна.

Ваніна адзначыла, што абмеркаванне гэтага пытання ідзе ў сувязі са скарачэннем колькасці студэнтаў у МДЭУ імя Сахарава. Паводле яе слоў, настаў якасна новы этап у развіцці вышэйшай школы, які абумоўлены значным зніжэннем колькасці абітурыентаў. Гэта аб'ектыўная рэальнасць, якую трэба ўлічваць, усе ВНУ апынуліся ў стане вялікай канкурэнцыі за абітурыента.

У Беларусі працуюць 54 установы вышэйшай адукацыі, у якіх навучаюцца амаль 400 тыс. студэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?