Дэманструючы апошнім часам усё большую вайсковую і тэхналагічную магутнасць, Кітайская Народная Рэспубліка прадставіла свой першы самалёт-беспілотнік марскога базіравання.

Пра гэта паведаміў сайт http://www.defensenews.com.

Пабудаваны кампаніяй Shanghai UVS Intelligence System дрон S100 Seaplane можа несці апаратуру для разведкі і назірання ў звычайным і інфрачырвоным спектрах, а таксама радары з сінтэзаванай апаратурай, якія выкарыстоўваюцца для высакаякасных здымкаў аб'ектаў і ландшафту незалежна ад мэтэаралагічных умоў.

Дрон мае крэйсерскую хуткасць у 185 км/г, можа трымацца ў паветры 8 гадзін. Максімальная вага апаратуры на бортце — 240 кілаграмаў.

З 11 па 16 лістапада праходзіць Міжнародная авіяцыйная і аэракасмічная выстава ў Кітаі.

Сёлета КНР апрылюдніла адразу некалькі высокатэхналагічных праектаў у сферы баявой тэхнікі - у прыватнасці міжкантынентальныя ракеты, антыспадарожнікавыя ракеты, зенітныя ракетныя комплексы, гіпергукавыя лятаючыя апараты.

Усё гэта выклікае небяспеку гонкі ўзбраенняў у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, кажуць некаторыя аналітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?