Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з элітным гатэлем каля цырка ў Мінску прадоўжана да канца 2015 года.

Адпаведны ўказ № 517 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 лістапада. Ім уносяцца змены і дапаўненні ва ўказ ад 11 мая 2010 г. № 243, які даваў старт пачатку будаўніцтва аб'екта ў квартале прасп. Незалежнасці — вул. Я.Купалы — р. Свіслач.

З дакумента таксама выдалена назва гасцініцы — «Кемпінскі». Першапачаткова яна павінна была быць пабудавана да чэмпіянату свету-2014 па хакеі. Зараз у ўказе фігуруе безназоўны гатэль.

Некалькі месяцаў таму міжнародны гатэльны брэнд Kempinski разаслаў ліст з свайго цэнтральнага офіса, паведаміўшы, што «яны не будуць кіраваць гатэлем» у Мінску. Хаця яшчэ вясной і ў пачатку лета кампанія «Кей Эм Лакшэры Хотэл/Кемпінскі Плаза Мінск» набірала супрацоўнікаў. Але, як паведаміў адзін з удзельнікаў гэтага працэсу, у ліпені прадстаўнікі кампаніі «замарозілі» падбор персаналу.

Заказчыкам будаўніцтва гэтага шматфункцыянальнага комплексу ў Мінску з'яўляецца кампанія «Эліт Эстэйт». Гэта даччынае прадпрыемства групы кампаній «Трайпл» беларускага алігарха Юрыя Чыжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?