Сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся разгляд касацыйнай скаргі па справе забойства Таццяны Слонімскай, здзейсненага Яўгенам Куліком і Мікалаем Лотышам 3 ліпеня 2013 года.

Нагадаем, што 21-гадовы Кулік і 20-гадовы Лотыш забілі жанчыну, якая прыехала збіраць ягады пад Мінскам, скралі яе аўтамабіль і прадалі па падробных дакументах у Маскве.

За злачынства Кулік быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення ў калоніі строгага рёжыму, Лотыш атрымаў 7 гадоў турмы.

Бок абвінавачвання палічыў, што Мінскі абласны суд неабгрунтавана перакваліфікаў дзеянні Лотыша па некалькіх артыкулах КК і вынес занадта мяккі прысуд.

Таму абвінавачванне запатрабавала скасаваць вердыкт суда ў дачыненні да Лотыша і накіраваць справу на новы разгляд. Пракурор настойвае на больш суровым пакаранні для Лотыша — 25-гадовым турэмным зняволенні. Таксама сваякі Таццяны Слонімскай патрабуюць спагнаць з Лотыша 500 мільёнаў рублёў кампенсацыі.

У гэты ж час Кулік таксама абскардзіў свой прысуд. Ён лічыць пажыццёвае зняволенне занадта жорсткім.

Кулік упэўнены, што суд не ўлічыў змякчаючых акалічнасцей: яго малады ўзрост, характарыстыкі з месца працы і вучобы. Таксама Кулік сказаў, што не жадаў прыносіць Слонімскай асаблівая пакуты, а сам ён памятае, што наносіў толькі пяць удараў нажом з 13.

Кулік папрасіў суд замяніць яму пакаранне з пажыццёвага зняволення на 25-гадовы турэмны тэрмін.

Ён патлумачыў, што «гэтага часу яму хопіць, каб выправіцца».

Рашэнне аб задавальненні скаргаў судовая камісія Вярхоўнага суда прыме ў аўторак, 18 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?