Пра гэта ўнук узбекскага прэзідэнта Іслама Карымава — сын яго старэйшай дачкі Гюльнары, якая зазнала пераслед з боку ўладаў, Іслам заявіў у інтэрв'ю Бі-Бі-Сі. 

Іслам мяркуе, што яго дзед пазбаўлены дакладнай інфармацыі аб сітуацыі ў краіне, і вінаватая ў гэтым бабуля — Таццяна Карымава.

«Аднойчы ён [прэзідэнт Карымаў] сказаў мне: «Я хачу падключыцца да Інтэрнэту, мне патрэбен камп'ютар». Я стаў яго вучыць.

Тады бабуля выклікала мяне ў бок і стала лаяць: «Ты з галавой сябруеш ці не? Што будзе, калі ён стане ўсё чытаць і ведаць пра ўсё? Што мы тады будзем рабіць?»

Наступным разам, прыйшоўшы да дзеда, я ўбачыў, што кабель адключаны [ад мадэма], а бабуля загадала сказаць дзеду, што інтэрнэт не працуе», — распавёў сын Гюльнары Карымавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?