Агенцтва перспектыўных даследніцкіх праектаў Пентагона (DARPA) пачынае шукаць тэхналогіі для пабудовы лятаючых авіяносцаў — вялікіх самалётаў, якія будуць носьбітамі некалькіх беспілотных лятучых апаратаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

  Малюнак-канцэпт з сайту DARPA.

Малюнак-канцэпт з сайту DARPA.

Плануецца выкарыстоўваць у якасці базы для будучых авіяносцаў ужо існуючыя машыны. У якасці магчымага самалёта-маткі разглядаецца, у прыватнасці, ваенна-транспартны самалёт С-130 Hercules кампаніі Lockheed Martin.

Прадугледжваецца, што беспілотнікі будуць не толькі ўзлятаць з самалёта-носьбіта, а будуць і вяртацца на яго борт. Такім чынам амерыканскія вайскоўцы рэзка павялічаць свае магчымасці па вядзенні баявых і разведвальных авіацыйных аперацый.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?