У пары яванскіх макак у віцебскім заапарку з'явілася патомства. Малому ўсяго тры тыдні. На грудным выхоўванні дзеці макак знаходзяцца да 14—18 месяцаў.

Бацькі маленькай малпачкі Люся і Вася — выдатная сямейная пара. Яны кранальна даглядаюць дзіцятка, неспакойна аглядаюць яго — амаль так як людзі. У выхаванні ўдзельнічае і любіць гэта бацька.

Яванскія макакі - спакойныя ручныя жывёлы, таму з'яўляюцца аднымі з самых распаўсюджаных прыматаў як у дрэсіроўцы, так і заапарках. Вага дарослых жывёл - ад 10 да 15 кг, самцы буйнейшыя за самак. Макакі ўсяедныя, з задавальненнем ядуць садавіну, гародніну, яйкі і мяса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?