Гаспадар страўсінай фермы Алег Баранаў вырашыў пераняць досвед замежных калег у вырабе фуа-гра.

На Магілёўшчыне такая вытворчасць з’явілася ўпершыню, а вось на Захадзе традыцыйны дэлікатэс з печані тлустага гусака вырабляецца стагоддзямі. У Францыі вытворчасць фуа-гра рэгламентуецца нацыянальным законам, бо тлустая печань прызнана часткай культурнай і гастранамічнай спадчыны краіны.

Цана аднаго кілаграма фуа-гра ў элітных рэстаранах — каля 300 еўра. Магілёўскі аналаг будзе каштаваць у тры разы танней.

Магілёўскае фуа-гра таннейшае, бо вырабляецца з пячонкі страўса. Больш за тое, калі печань гусака важыць 300—350 грамаў, то страўсіная дасягае вагі 4—5 кілаграмаў.

Спецыялісты фермы лічаць, што печань добра ўкормленага страўса, адмысловым чынам вымачаная ў малацэ і содзе, па пажыўных якасцях ідэнтычная печані гусі.

У Беларусі унікальны прадукт з'явіцца ў рэстаранах і ў гандлёвай сетцы «Еўраопт». Элітным прысмакам зацікавіліся і ў вядучых рэстаранах Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?