Камандзір луганскіх баевікоў Аляксей Мазгавой абверг чуткі пра ўвядзенне смяротнага пакарання за гомасэксуальную арыентацыю.

Пра гэта ён заявіў радыёстанцыі «Гаворыць Масква».

«Нічога падобнага, ніякай смяротнага пакарання не ўводзілася. Ніхто не быў расстраляны. Такога тут ніколі не адбывалася», — адзначыў Мазгавой.

Прадстаўнік «апалчэння» выказаў меркаванне, што забарону на аднаполыя адносіны падтрымала б большасць «нармальных мужыкоў».

«Але ўлічваючы скавытанне і смурод сусветнай грамадскасці, наўпрост на гэта ніхто не пойдзе», - дадаў ён.

Раней інфармацыю пра тое, што нейкі грамадзянін быў расстраляны з-за сваёй сэксуальнай арыентацыі, распаўсюдзіў кіраўнік Цэнтра абароннай рэформы, былы дарадца міністра абароны Аляксандр Данілюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0