marca.es

marca.es

Зборная Беларусі па футболе пацярпела трэцюю запар паразу ў чатырох матчах адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2016 года.

15 лістапада падапечныя Андрэя Зыгмантовіча (гэта быў яго першы матч на чале зборнай) прайгралі Іспаніі з лікам 0:3 (Іска, 18, Бускетс, 19, Педра Радрыгес, 55).

Матч прайшоў у горадзе Уэльва (Андалусія), на стадыёне, дзе гуляе каманды «секунды» (другога дывізіёна) «Рэкрэатыва». 

Нагадаем, што беларусы пасля досыць бадзёрай гасцявой нічыі з Люксембургам — 1:1, тройчы прайгралі: дома Украіне (0:2) і Славакіі (1:3), а цяпер у гасцях Іспаніі — 0:3.

Сёння Украіна перамагла ў гасцях Люксембург (3:0, хет-трык Андрэя Ярмоленкі — 33, 53, 56), а Славакія выйграла ў гасцях у Македоніі (2:0 — Куцка, 25, Немец, 38).

Пасля 4-х тураў: Славакія — 12, Іспанія, Украіна — 9, Македонія — 3, Беларусь, Люксембург — 1.

Наступны матч Беларусь правядзе ў гасцях супраць Македоніі (27 сакавіка 2015 г.),

14 чэрвеня — матч дома з Іспаніяй, 5 верасня — Украіна (госці), 8 верасня — Люксембург (дома), 9 кастрычніка — Славакія (госці), 12 кастрычніка — Македонія (дома).

У фінальную стадыю Еўра-2016 выходзіць напрамую дзве каманды. Каманда, што фінішуе трэцяй, будзе гуляць у стыкавых матчах.

У аўторак, 18 лістапада, зборная Беларусі на «Барысаў-Арэне» згуляе таварыскі матч са зборнай Мексікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?