Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін датэрмінова пакінуў саміт «Вялікай дваццаткі» ў аўстралійскім Брысбене. Пры гэтым ён заявіў перад адлётам, што саміт праходзіў у «добразычлівай і дзелавой» атмасферы.

Расійскі лідар зладзіў выніковую прэс-канферэнцыю ў нядзелю раніцай — калі астатнія ўдзельнікі саміту G20 сабраліся за працоўным сняданкам.

Пуцін патлумачыў сваё рашэнне пакінуць Брысбэн да апублікавання выніковага камюніке загружанасцю графіка і неабходнасцю крыху паспаць.

«Каб не было тут ніякіх спекуляцый, чаму я не пайшоў на сняданак — застаўся тут міністар фінансаў [Антон Сілуанаў], і ён паведаміць тое, што я распавёў пра нашы намаганні ў напрамку барацьбы з Эболай», — сказаў Уладзімір Пуцін.

«Нам адсюль да Уладзівастока ляцець дзевяць гадзін і ад Уладзівастока да Масквы яшчэ дзевяць гадзін. Яшчэ трэба да хаты дабрацца і ў панядзелак трэба на працу выйсці.

Хоць бы чатыры-пяць гадзін трэба паспаць», - распавёў расейскі прэзідэнт журналістам.

Апісваючы свае ўражанні ад саміту G20, Пуцін сказаў, што «гаспадары саміту стварылі спрыяльную атмасферу для працы «дваццаткі», добразычлівую і дзелавую атмасферу. Лічу, што праца прайшла ў канструктыўнай абстаноўцы».

Раней паведамлялася, што Пуцін у суботу ў Аўстраліі падвергся шквалу крытыкі.

«Спыніць дэстабілізаваць»

Таксама ў нядзелю ў ходзе сустрэчы на палях саміту «Вялікай дваццаткі» лідары Аўстраліі, ЗША і Японіі зноў заклікалі Расію «спыніць дэстабілізаваць усходнюю Украіну».

Сіндза Абэ, Барак Абама і Тоні Эбат таксама выказалі пратэст супраць расійскай анексіі Крыма і заявілі аб рашучасці «прыцягнуць да суду тых, хто нясе адказнасць за катастрофу рэйса MH17 [збітага ў ліпені над ўсходняй Украінай]».

У нядзелю ў Брысбене адбылася таксама сустрэча Абамы з лідарамі краін ЕС, на якой яны абмяркоўвалі скаардынаваны адказ на палітыку Расіі ў дачыненні да Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?