Гарадское казачае таварыства «Праваслаўны саюз казакоў «Ірбіс» абвясціла пра адкрыццё першай у Расіі праваслаўнай цырульні. 

Ва ўстанове будуць стрыгчы толькі тых, хто вызнае праваслаўную веру. Як менавіта супрацоўнікі цырульні будуць правяраць веравызнанне кліента, не ўдакладняецца.

Цырульня запрацавала яшчэ 10 лістапада.

Атаман «Ірбіса» Андрэй Палякоў, які і стаў стваральнікам цырульні, раней заснаваў праваслаўнае казачае таксі, казачы кадэцкі каледж і рэабілітацыйны цэнтр для тых, хто пакутуе ад алкагалізму і наркаманіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?