Як паведаміў Зміцер Хведарук у тэлефоннай размове, толькі што адбыўся агляд дактароў і яго выпісваюць са шпіталю.

— Адчуваю сябе крыху лепш. Буду дома ляжаць і параўляць здароўе.

Зміцер Хведарук быў моцна збіты спецназаўцамі падчас разгону несанкцыянавай вулічнай акцыі апазіцыі пад назваю «За незалежную Беларусь» у цэнтры Мінска ўвечары 12 снежня. Са шматлікімі траўмамі ён быў змешчаны ў 9‑ты шпіталь, дзе знаходзіўся да сёння. Дактары зафіксавалі ў З.Хведарука страсенне мазгоў сярэдняй цяжкасці.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0