На тэлеэкране – калядная драма… пра вайну і кінакамэдыя з Джымам Кэры.

СТВ, 20.25

Брус Усёмагутны

ТВ-Цэнтар, 00.45

posterШчасьлівага Раства (Joyeux Noel)
Францыя – Нямеччына – Вялікабрытанія – Бэльгія – Румынія, 2005, каляровы, 115 хв.
Рэжысэр: Крыстыян Карыан
Ролі выконваюць: Дыяна Кругер, Бена Фюрман, Гіём Канэ, Гары Льюіс, Дані Бун, Даніэль Бруль
Жанр: Калядная вайсковая драма
Прызы: Прэмія ФІПРЭСІ на МКФ у Вальядалідзе, прыз глядацкіх сымпатый у Лідсе, намінацыя на прэміі “Сэзар” за найлепшы фільм, найлепшы сцэнар, найлепшую музыку, найлепшыя касьцюмы, намінацыя на “Оскар”

1914 год. Францыя. Акопы. Першая сусьветная вайна ў самым разгары. Але на Каляды шатландзкі сьвятар, францускі лейтэнант, нямецкі тэнар і ягоная каханка узначальваюць перамір’е, каб адсьвяткаваць Нараджэньне Хрыстова. На кароткі час вайна забытая – жаўнеры варагоўных армій выходзяць насустрач, каб пажадаць шчасьлівых Калядаў…

Калядная драма, якая сапраўды мела месца на Першай сусьветнай. Вайна й нянавісьць сьцішаюцца перад тайнай Раства. Стужка пазбаўленая саладжавай казачнай цукернасьці. Але, што яшчэ важней – яна ня мае нічога агульнага з сучасным беларускім кіно, дзе, чым далей ад вайны, тым таўсьцей партызаны – і люцей нянавісьць да ворагаў.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?