Фінскія ўзброеныя сілы пачалі атрымліваць мадэрнізаваныя бронетранспарцёры-амфібіі Patria Pasi ХА-180, паведаміла кампанія Patria, якая распрацоўвала і пастаўляла раней гэтыя ж машыны.

Фінскі Patria Pasi.

Фінскі Patria Pasi.

Усяго плануецца, што ў межах праграмы па павышэнні мабільнасці фінскай арміі за 2015—2017 гады будуць мадэрнізаваныя яшчэ як мінімум 70 ХА-180. Дадаткова прадугледжаецца магчымасць адправіць на заводы кампаніі-вытворцы 210 БТР.

6-колавыя Patria Pasi былі распрацаваныя ў пачатку 1980-х. Мадэрнізаваныя машыны атрымліваюць падоўжаны рэсурс выкарыстання, сталі больш бяспечнымі для экіпажу ў выпадку аварыі, новыя электрычныя сістэмы. Старыя кампаненты замяняюцца ці рамантуюцца.

БТР мае браню ад 6 да 12 мм, узброены 12,7-міліметровым кулямётам. Экіпаж машыны, якая атрымала дадатковую абарону ад мінаў, складаецца з двух чалавек, яшчэ 16 чалавек могуць знаходзіцца ў транспартным адсеку. Хуткасць — больш за 100 км/г па зямлі, 10 км/г у вадзе.

ХА-180 стаяць на ўзбраенні Фінляндыі, Эстоніі, Нідэрландаў, Нарвегіі і Швецыі. Дзясяткі машын узятыя іншымі краінамі ў лізінг для выкарыстання падчас міратворчых аперацый ААН.

Цяпер на ўзбраенні Фінляндыі таксама знаходзяцца больш сучасныя шматмэтавыя колавыя баявыя машыны Patria AMV, якія былі распрацаваныя ў 2001 годзе і атрымалі лепшае ўзбраенне і браніраванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?