фота Спорт-Экспресс
Новым галоўным трэнерам футбольнай краснадарскай «Кубані» стаў беларус Леанід Кучук.
Кантракт з 55-гадовым спецыялістам падпісаны на два гады, сёння ён быў прадстаўлены камандзе.
Кучук ужо ўзначальваў «Кубань» у сезоне-2012/13. Пад яго кіраўніцтвам жоўта-зялёныя правялі 11 матчаў у чэмпіянаце Расіі, не атрымаўшы ніводнай паразы, пасля чаго перайшоў у «Лакаматыў», адкуль быў звольнены ў гэтым сезоне.
На мінулым тыдні «Кубань» звольніла беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнку.
0
0
0
0
0
0