Таксама газета «Новы час» павінна апублікаваць абвяржэнне артыкула пра Мікалая Чаргінца на тым жа месцы і тым жа шрыфтам.
Нагадаем, Мікалай Чаргінец лічыць, што журналіст Аляксандр Тамковіч у сваім артыкуле «Генерал‑сенатар Чаргінец», апублікаваным у газеце «Новы час», абразіў яго гонар і годнасць. Суд прызнаў гэты іск справядлівым.
Але спачатку Чаргінец запатрабаваў у якасці маральнай кампенсацыі спагнаць з рэдакцыі 500 мільёнаў рублёў, а з Аляксандра Тамковіча 100 мільёнаў. А таксама арыштаваць рахунак прадпрыемства «Время новостей», якое выдае газету. Учора дэпутат‑пісьменнік знізіў суму кампенсацыі да 50 і 5 мільёнаў рублёў адпаведна.