Ад 17 да 23 лістапада ў Беларусі адбудзецца адно з самых прыкметных мерапрыемстваў у галіне бізнесу - Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва 2014 (gew.by), арганізатарамі якога з'яўляюцца група кампаній BEL.BIZ, Агенцтва «Бізнес-навіны» Doingbusiness.by і Рэспубліканская Канфедэрацыя прадпрымальніцтва.

Тэматыка ключавой падзеі тыдня - IV Міжнароднага форуму прадпрымальніцтва - ахопіць пытанні пабудовы прадпрымальніцкай эканомікі, фінансавання малога і сярэдняга бізнесу, развіцця інавацыйных прадуктаў і лідэрства. Форум пройдзе 18 лістапада ў гатэлі «Рэнесанс Мінск» (пр. Дзяржынскага, 1Е).

Гасцей форуму будуць вітаць Пасол Вялікабрытаніі Брус Бакнел і Часовы Павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Скот Роланд. Вялікабрытанія была ініцыятарам тыдня ў 2006 годзе, а ЗША ўзялі на сябе ролю каардынатара тыдня ва ўсім свеце.

Асноўнымі спікерамі гэтага дня стануць дырэктар ІПМ Павел Данейка, дырэктар па маркетынгу групы кампаній ALUTECH Уладзімір Рыбакоў, кіраўнік Беларускага народнага банка Канстанцін Цэрэтэлі, прадстаўнік Google у Беларусі Наталля Карабко, прафесар IE бізнес-школы (Іспанія) Фернанда Карцінэс, эксперт па дызайн-мысленні SAP (Германія) Тобіас Джоест, а таксама прадстаўнікі міжнародных фінансавых арганізацый ЕБРР і IFC і іншых вядучых кампаній Беларусі.

Тыдзень завершыцца Стартап-канферэнцыяй, якая пройдзе 22 лістапада ў бізнес-клубе IMAGURU (Фабрыцыуса, 4). Канферэнцыя збярэ на адной пляцоўцы перадавых прадстаўнікоў еўрапейскага, амерыканскага і беларускага стартап-асяроддзя. У рамках канферэнцыі адбудуцца выступы лідараў сусветнага рынку высокіх тэхналогій і замежных стартап-супольнасцяў, прэзентацыі гісторый поспеху. Перад удзельнікамі канферэнцыі выступяць прадпрымальнікі і венчурныя інвестары з ЗША і Еўропы - Max Gurvits (Teres Capital), Mila Kiryakow (Bridge Bank, Silicon Valley), Vitaly Golomb (CCC fund), Oliver Kempkings (Skolkovo), Юрый Гурскі (Беларусь) і многія іншыя.

Дзень завершыцца уручэннем Нацыянальнай Прэміі ментар года і фіналам стартап-спаборніцтваў BEL.BIZ Battle.

«Унікальнасць спікераў і разнастайнасць фарматаў дазволяць удзельнікам тыдня не толькі азнаёміцца з сусветным вопытам у сферы прадпрымальніцтва, але і атрымаць натхненне і знайсці падтрымку для ўкаранення ў жыццё новых праектаў. Мы чакаем, што кожны ўдзельнік тыдня атрымае нешта асабіста для сябе - новыя веды, кантакты, сувязі і новы імпульс для пабудовы або развіцця свайго бізнесу», - адзначыла Таццяна Марыніч, кіраўнік групы кампаній BEL.BIZ і суарганізатар Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Генеральны партнёр тыдня - Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Спонсарамі тыдня таксама выступілі Беларускі Народны Банк, Асацыяцыя еўрапейскага бізнесу, ЕБРР, ПРААН і кампанія MAPS.ME.

* * *

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва - гэта глабальная ініцыятыва, якая аб'ядноўвае бізнэсмэнаў, інвестараў, навукоўцаў і заканадаўцаў для развіцця прадпрымальніцтва ў 150 краінах свету. Галоўная мэта тыдня — стымуляваць удзельнікаў да рэалізацыі ўласных ідэй, натхніць іх на стварэнне і рэалізацыю новых праектаў. Кожны дзень тыдня ад 17 да 23 лістапада дасць магчымасць удзельнікам абмеркаваць хвалюючыя прадпрымальнікаў пытанні ў розных фарматах мерапрыемстваў: круглых сталоў, панэльных дыскусій і майстар-класаў. Даведацца падрабязную праграму кожнага дня і зарэгістравацца можна на сайце gew.by.

Праграма і спікеры Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.

Купіць квіткі на Міжнародны форум прадпрымальніцтва.

Купіць квіткі на Міжнародную Стартап-канферэнцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0