Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое адбудзецца ў Ашхабадзе 21 лістапада пад старшынствам Беларусі.

У праекце парадку дня пасяджэння 30 пытанняў. Плануецца падпісаць пяць міжнародных дамоваў, абмеркаваць пытанні эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, у тым ліку разгледзець ход рэалізацыі палажэнняў дагавора аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года.

Таксама запланаваны шэраг сустрэч беларускага прэм'ер-міністра з кіраўнікамі афіцыйных дэлегацый па актуальных пытаннях двухбаковых адносін, праінфармавалі ў прэс-службе.

Напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Міхаіл Мясніковіч мае намер азнаёміцца з ходам будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната і шматфункцыянальнага сэрвіснага цэнтра па абслугоўваннію беларускай тэхнікі ў Туркменістане. Плануецца вырашыць пытанні па арганізацыі і правядзенні ў снежні 2014 нацыянальнай выставы-кірмашу беларускіх тавараў у Ашхабадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?