Адзін з самых вядомых японскіх кінаакцёраў Кен Такакура памёр ва ўзросце 83 гадоў. Сусветную славу яму прынесла роля паліцэйскага ў фільме Рыдлі Скота «Чорны дождж» (1989).

На працягу 50 гадоў Такакура быў зоркай японскага кіно, у асноўным выконваючы ролі паліцэйскіх і гангстэраў.

Такакура стварыў вобраз маўклівага героя-адзіночкі, які строга трымаецца своеасаблівага кодэкса гонару.

Кен Такакура стаў адным з увасабленняў «высакароднага якудзы».

У апошні час акцёр праходзіў курс лячэння ад лімфомы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?