У Вільні, ля гандлёвага цэнтра Ikea, будуецца гандлёвая даліна Nordika. Яна складзе плошчу каля 40 000 квадратных метраў і тут будзе дзейнічаць каля паўсотні крамаў.

Адкрыццё плануецца восенню 2015 года. Інвестыцыі ў гэты праект складуць амаль 50 млн. еўра.

Сярод найбуйнейшых крамаў — Senukai, Hyper Rimi, цэнтр бытавой тэхнікі і электронікі Elektromarkt. Дзверы адчыняць крамы найбуйнейшай у краіне сеткі дзіцячых тавараў і цацак Kotryna — Baby city і Toy City. Таксама адкрыецца некалькі дагэтуль невядомых у Літве крамаў

«Nordika стане цэнтрам прыцягненне не толькі для жыхароў Вільні, але і для сем'яў з іншых гарадоў і суседніх краін.

Мяркуецца, што пакупнікі з-за мяжы будуць складаць немалую частку. Я рады, што віленчукі знойдуць усё, што трэба для сям'і, у адным месцы, а ў гасцей будзе стымул яшчэ прыехаць у Вільню», — сказаў інвестар Петэр Гейдж Морыс.

На новай аўтастаянцы будзе 1244 месцаў для аўтамабіляў і аўтобусаў. Будынак будзе ўзводзіцца ў два этапы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?