Беларусь занепакоена тэндэнцыяй пагаршэння сітуацыі ва Украіне.

president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.

«Апошнім часам сітуацыя вакол нашых межаў, Саюзнай дзяржавы насцярожвае.

Мы не можам пагадзіцца з той актыўнасцю, якая сёння прадпрымаецца з боку заходніх дзяржаў на заходніх межах нашай Саюзнай дзяржавы.

Мы не можам пагадзіцца з тэндэнцыяй пагаршэння сітуацыі ва Украіне, не толькі ў Данбасскім, Данецкім рэгіёнах, але і ў цэлым ва Украіне», — адзначыў Лукашэнка.

«Мы вельмі спадзяваліся, што пасля выбараў сітуацыя будзе развівацца ў лепшым напрамку, у кірунку стабільнасці. Але, на жаль, мы гэтага не бачым», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка мяркуе, што сітуацыя вакол Беларусі найцяснейшым чынам звязана і з Расіяй. «Праблемы непадзельныя: нашы праблемы — гэта і вашы праблемы, а вашы праблемы — гэта нашы праблемы, — сказаў Лукашэнка.

— Гэты ціск на Беларусь, які далёка не абыякавы для Расійскай Федэрацыі, натуральна, гэта ціск і на Расійскую Федэрацыю, у якой і так праблем дастаткова».

«Таму гэты клубок праблем, якія складаюцца вакол нас, перш за ўсё тычацца знешнепалітычных ведамстваў, уплываюць на сітуацыю ў Беларусі і, натуральна, Расіі, яны нас не турбаваць не могуць», - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка выказаў пажаданне, каб гэтая тэма была абмеркавана беларускім і расійскімі бакамі, і «мы прыйшлі да нейкай адзінай пазіцыі і разам маглі выразна дзейнічаць у адзіным ключы». «Праблема ёсць, яе трэба вырашаць», — дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы, звярнуўшы ўвагу на важнасць сустрэч у Мінску для выпрацоўкі напрамкаў дзеянняў.

Што тычыцца двухбаковых беларуска-расійскіх адносін, то Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што насцярожваючыя праблем у адносінах няма наогул.

«Мы пачынаем новы год у прынцыпе без праблем у нашых адносінах, нават дробных. Мы дамовіліся па ўсіх пытаннях», - сказаў ён. На яго думку, калі б усе міністэрствы і ведамствы з абодвух бакоў працавалі так, як міністэрства замежных спраў і абароны, у дзвюх дзяржаў наогул не было б ніякіх праблем.

Аляксандр Лукашэнка перадаў самыя добрыя словы падтрымкі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.

«Я бачу, наколькі ў яго зараз графік насычаны, у асноўным у цяжкім рэгіёне на Усходзе, і фізічна, і ў плане адлегласці», — сказаў беларускі лідар. Ён таксама папрасіў перадаць добрыя пажаданні Дзмітрыю Мядзведзеву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?