Чытаймер поспеху, ці што раяць прачытаць вядомыя людзі нашага горада.

Праект па прасоўванні кнігі і чытання «чытаюць дзеці і падлеткі —чытае нацыя!» падтрымаў барысаўскі БАТЭ, напісала ў сваім Facebook супрацоўніца Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Алена Прадзядовіч.

У праекце прынялі ўдзел: старшы трэнер Аляксей Бага, а таксама футбалісты Віталь Гайдучык, Аляксандр Валадзько, Аляксандр Паўлаў і Віталь Радзівонаў.

Віталь Гайдучык рэкамендуе кнігу Васіля Быкава, Віталь Радзівонаў — Анатоля Вярцінскага, а вось Аляксандр Валадзько сфатаграфаваўся з томікам Хэмінгуэя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?