Увечары 18 снежаня ў семiнарыi Таварыства Хрыстовага ў Познанi адбылося спатканне Беларусаў i тых каму справы нашай краi ны не абыякавыя пры святочным стале. Спатканне арганiзавалi клерыкi з Беларусi якiя вучацца ў Познанi.

На спатканне прыйшлi каля 20 чалавек , у тым лi ку Рэктар Вышэйшай духоўнай семiнарыi Таварыства Хрыстовага, Прэзас Таварыства Мiласнiкаў зем Вiленьскiх, Старшыня Культурна‑Асветнi цкага Цэнтру ў Познанi.

Адным з галоўных дзеянняў вігілійнага спаткання была Малітва за Беларусь! Пасля гэтага было дзяленне аплаткам, складанне узаемных пажаданняу i супольнае спатканне пры каве.

Спатканне адбылося чацвёрты год запар i ўвайшло ўжо традыцыю.

Шчыры абмен святочнымі пажаданнямі, злучаны з жэстам ламання аплатка, які сімвалізуе жаданне і гатоўнасць дзяліцца з чалавекам самым важным, пераклікаецца са словамі: чалавек не можа ўпоўні рэалізавацца іначай, чым толькі даючы ў дар сябе самога..Урачыстасць Божага Нараджэння папярэджвае Адвэнт, галоўнай рысай якога з’яўляецца радаснае чаканне. У сваім жыцці кожны з нас павінен звярнуць увагу на тое, што хрысціянскае чаканне павінна адзначацца руплівай актыўнасцю, здольнай ператвараць жыццё ў няспыннае шуканне Езуса Хрыста…Хай супакой нашага Збаўцы атуляe кожную сям’ю Беларусіі кожнага Беларуса. Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае Тваю веру і Тваю надзею, каб выпрабаванні і радасць штодзённага жыцця Ты сустракаў ў евангельскім духу. Няхай малітва будзе для Цябе « шляхам медытацыі над таямніцамі» Уцелаўлення і прысутнасці Эмануэля — Бога з намі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?