Грамадства11

Суд адмовіў у задавальненні касацыйнай скаргі актывіста Маладога фронту Андрэя Цянюты

 Гомельскі абласны суд 18 лістапада разгледзеў касацыйную скаргу на рашэнне суда Цэнтральнага раёна аб адмове ў задавальненні скаргі сустаршыні зарэгістраванай ў Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Андрэя Цянюты. Адказчыкам па справе з'яўляўся Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, адкуль актывіст быў адлічаны. 

Нагадаем, былы студэнт палічыў адлічэнне незаконным і палітычна матываваным і падаў скаргу ў суд. Падставамі для адлічэння былі названыя рашэнні суда. Спачатку Цянюту прызналі вінаватым у «парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства», калі той з таварышамі ўскладаў кветкі ў Гомелі ў памяць аб загінулых у Кіеве. А неўзабаве ён быў арыштаваны на 10 сутак за нібыта нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. 

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля вынес рашэнне па скарзе Цянюты 1 кастрычніка, адмовіўшы ў яе задавальненні і прызнаўшы адлічэнне законным. Аднак Цянюта падаў касацыйную скаргу ў абласны суд, а неўзабаве атрымаў з суда Цэнтральнага раёна копію касацыйнага пратэсту гарадской пракуратуры на рашэнне раённага суда. У касацыйным пратэсце пракуратуры Гомеля адзначана, у прыватнасці, што «па рашэнні суда не бачна, на якіх падставах суд прыйшоў да высноў, выкладзеных у рашэнні, якімі доказамі яны пацверджаны, ці адпавядаюць высновы судовага рашэння фактычным абставінам, што вызначаюцца па справе, ці ўлічаны судом усе факты, якія ўваходзяць у прадмет доказаў па справе». 

На падставе вышэйсказанага пракуратура Гомеля прасіла абласны суд адмяніць рашэнне суда Цэнтральнага раёна Гомеля і накіраваць справу на новы разгляд. 

Але яшчэ да судовага пасяджэння стала вядома, што пракуратура адклікала свой пратэст. Суд жа адхіліў касацыйную скаргу Цянюты і пакінуў рашэнне раённага суда ў сіле.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

Неверагодная гісторыя кахання, пра якую некалі зніме стужку «Беларусьфільм»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць