Аквапарк «Лебядзіны» — першы парк водных забавак у Беларусі, размешчаны на маляўнічым беразе вадасховішча Дразды. Перад пачаткам святочнага сезона на сайце аквапарку з'явілася прапанова адсвяткаваць у гэтым месцы Новы год.

Для жыхароў і гасцей беларускай сталіцы прапаноўваюцца два пакеты: «Навагодні» і «Навагодні+». Кошт першага пакета — 1.112.000 руб., «Навагодняга+» — 1612000 руб. Плюс у дадзеным выпадку азначае пропуск у тэрмальны комплекс, а так паслуга ідэнтычная: шчаслівым уладальнікам квітка прапаноўваюць увайсці ў акваторыю, пагойсаць на горках да гадзіны ночы, пазавіхацца ля фуршэтных ліній.

Цвік праграмы — святочнае шоу «Новы год народаў свету», якое, пачынаючы з 20.00 і да 5.00 прапануе сустрэць ўсходні, гавайскі, расійскі, мексіканскі і ўкраінскі Новыя гады.

Праўда, «All inclusive» у «Лебядзіным» — лімітаваны. Як распавялі ў аквапарку, падсілкавацца чалавеку на фуршэтнай лініі можна будзе на 600 тысяч. Калі страваў і напояў не хопіць, іх можна будзе дакупіць.

Фота меню:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?