Меркаванні1818

Якія сімвалы яднаюць беларусаў? Погляд з Сібіры

Піша іркуцкі беларус Алег Рудакоў.

З'едзьце з краіны на трыццаць гадоў, а потым вазьміце свае старыя паштоўкі і паглядзіце, што Вам нагадвае пра Вашу Радзіму?

Для Сібірскіх Беларусаў усё вельмі проста. Для нас Беларусь — гэта тое чаго няма тут у Прыбайкальлі, гэта тое што робіць наш край шчамліва пазнавальным.

Я нарадзіўся ў Беларусі. Але ў 17 год з'ехаў, яшчэ за савецкім часам. Я ведаю чым мне дарагая Беларусь. Але самае галоўнае, што моладзь якая нарадзілася ў Сібіры і мае беларускія карані, таксама па расповядах сваіх бацькоў і дзядоў ведае, што такое Беларусь! Вам распавесці што сімвалізуе для нас наша Гістарычная Радзіма?

Калі ласка.

З птушак – гэта бусел! Яго ў Сібіры няма,

а ў Беларусі амаль ў кожнай вёсцы ёсць буслінае гняздо. І я памятаю, як мы ў дзяцінстве перажывалі, ці прыляціць бусел у гэтым годзе ў сваё гняздоўе. Калі прыляціць, то ўсё будзе добра ў нашым паселішчы. Ён як абярог для сялян. Нават загадвалі, калі увесну першы раз убачыш бусла, як ён ляціць, то пашчасціць, а калі ён будзе стаяць у полі — асцерагайся…

А як гучна крычалі ўдзельніцы іркуцкага беларускага гурту «Крывічы» калі першы раз прыехалі ў Беларусь на гастролі. Яны ўсе нарадзіліся ў Сібіры, і калі убачылі бусла – жывога! — з акна аўтобуса, дык заенчылі ад шчасьця! Я аж напужаўся.

Са звяроў – гэта зубр і вожык.

Зубар – волат, магутнасць. Вожык – мудрасць. З дзяцінства мяне вучылі не шкодзіць вожыку. У Сібіры гэтых жывёл няма. Таму нашы дзяўчаты так марылі пабачыць іх. Камусьці пашчасьціла.

Далей скарочана, без эмоцый:)

З гадаў – вужака.

З рыб – вугар.

З дрэў – дуб, каштан, ляшчына. Гэтых дрэў у Сібіры няма. Але ёсьць самае галоўнае дрэва і дарагое для беларусаў Сібіры – гэта чырвоная рабіна. Калі я ездзіў па беларускіх вёсках Прыбайкалля, дык выпадкова звярнуў увагу, што толькі ў беларускіх вёсках, ёсць «палісаднікі» – адгароджаная прастора між хатай і вуліцай, у якіх пасаджаны кветкі і… чырвоная рабіна.

Стаў я распытваць старажылаў, а чаму рабіна? І вось што пачуў: «Нашы продкі сто гадоў назад падчас сталыпінскай рэформы з’язджаючы зь Беларусі, бралі з сабой і насенне, і саджанцы дрэў. Але не ўсё прыжылося. А чырвоная рабіна прыжылася». Старажылы лічаць, што рабіна аберагае хату.

З пасяўных культур – на першым месцы лён.

О, гэта культура такая важная для беларусаў. Толькі яны яе прывезлі ў Сібір. На жаль зараз у Прыбайкаллі ўжо ніхто не сее лён, нават у беларускіх вёсках, але і дагэтуль шмат хто захоўвае льняное семя і з гонарам паказвае, як яно выглядае. А колькі цікавых гісторый мне распавядалі пра гэту культуру… Пра яе значэнне і сілу!

Таксама шануюць Беларусы Прыбайкальля і жыта. Яго цяпер мала хто сее у Сібіры, бо яно не вытрымлівае зіму. Цяпер вывелі добрыя сарты сібірскай пшаніцы. Але ёсьць яшчэ гаспадары, фермеры якія сеюць традыцыйна жыта.

Са страў – я б адзначыў клёцкі (калдуны), бабку і поліўку.

Амаль у кожнай сібірскай беларускай вёсцы вам распавядуць, што гэта нашы адметныя стравы. Ну, дранікі само сабой, але без мукі. Толькі бульба, яйка і цыбуля – вось гэта беларускія дранікі.

І ўсё ж такі на першым месцы для нас – наша нацыянальная вышыўка. Старыя строі, старажытныя ручнікі!

Вох, колькі я іх пабачыў у сваіх вандроўках па беларускіх сібірскіх вёсках! З якой пяшчотай захоўваюць у сем'ях гэтыя сімвалы.

Цяпер у кожнага актывіста беларускага руху ў Прыбайкаллі ёсць свой строй! І калі якое свята альбо нас запрашаюць кудысьці, мы адзяваем свае строі. Іркуцк нас ужо ведае. Адразу кажуць – вунь беларусы пайшлі!

Ну а для тых, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны, безумоўна святымі сімваламі з’яўляецца Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.

Бо гэта нашымі продкамі абрана і крывёю адзначана ў шматлікіх бітвах, абараняючы наш Край.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»8

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дырэктар ФБР апублікаваў фота ракушак, выкладзеных у форме лічбы 8647. Яго абвінавачваюць у закліку забіць Трампа7

Лукашэнка пра будучыя вучэнні з Расіяй: Мы ні на каго нападаць не збіраемся19

Рагачоўскі прапагандыст паўгода не можа ўладкавацца на працу

Чаму аднушка пана Ежы можа вырашыць лёс выбараў прэзідэнта Польшчы. Што трэба ведаць пра першы тур галасавання9

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

У жодзінскай турме прайшлі вучэнні з удзелам АМАПа3

У Брэсце дзяўчына пабачыла арыенціроўку на зніклага чалавека — і знайшла яго за пару хвілін1

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі1

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»8

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць