У Менску грамадзкі транспарт у навагоднюю ноч будзе працаваць да 3‑й гадзіны ночы. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу мастацтваў упраўленьня культуры Менскага гарвыканкаму Уладзімер Анціповіч.

Рух электрацягнікоў сталічнага мэтрапалітэну з 31 сьнежня на 1 студзеня будзе арганізаваны да 2.30. А да Нацыянальнай бібліятэкі, дзе адбудзецца шоў‑праграма, асноўны транспарт будзе курсіраваць усю ноч. Пасьля навагодняга фаервэрку, які пройдзе ля стэлы «Менск — горад герой», для дастаўкі месьцічаў да месца жыхарства пададуць дадатковую колькасьць аўтобусаў.

У цэлым у Менску ў калядныя й навагоднія дні пройдзе каля 150 асноўных культурна‑масавых мерапрыемстваў. Месцам галоўных гарадзкіх гуляньняў стане пляцоўка ля Нацыянальнай бібліятэкі. Тут з 21.00 31 сьнежня да 5.00 1 студзеня будзе арганізавана вялікае й яскравае шоў. На ім выступяць папулярныя беларускія артысты.

БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Пералік зьменаў у руху прыгарадных, міжгародніх і міжнародных аўтобусаў па Менску.
Пералік зьменаў у руху прыгарадных цягнікоў па Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0