«Глядзіце які ліст нам даслалі, — піша ў Фэйсбуку Партыя БНФ. — Натуральна, што «установачныя дадзеныя грамадзянаў» мы ім не дамо. Ня маем — і пра гэта рыхтуем адказ. Але апошнім часам органы палітычнага перасьледу актывізавалі выкарыстаньне фотаздымкаў удзельнікаў акцыяў для ажыцьцяўленьня рэпрэсіяў. Акурат цяпер распачатыя адміністратыўныя справы ў дачыненьні да актывістаў БНФ ды іншых партыяў з Гародні, Лідчыны, Кобрыня, што прымалі ўдзел ва ўшанаваньні памяці паўстанцаў 1863 года ў Сьвіслачы. Як бачна з гэтага ліста, вядзецца падрыхтоўка да перасьледу ўдзельнікаў Дзядоў у рэгіёнах. З аднаго боку, падобныя лісты - відавочная акцыя застрашэньня. З іншага боку - можа прапанаваць БАЖ ды журналістам незалежных мэдыяў больш абачліва размяшчаць фотаздымкі з недазволеных акцыяў? Наперадзе Слуцкі Збройны Чын».

А Вы што думаеце пра гэта?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0