У Мінску плануецца стварыць дыспетчарскі пункт маршрутных таксі, паведаміў 19 лістапада на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара ГУ «Сталічны транспарт і сувязь» Максім Бардовіч. 

Паводле яго слоў, мяркуецца, што да канца года праца па стварэнні дыспетчарскага пункта завершыцца. «Тады мы будзем выразна бачыць колькасць гэтага тыпу транспарту, які абслугоўвае насельніцтва. Сёння мы бачым каля 500 машын, якія падключаны да нашай сістэмы», — адзначыў Бардовіч. 

«У 2013 годзе мы назіралі зніжэнне колькасці маршрутаў маршрутных таксі. Цяпер у нас на гэтым рынку паслуг зацішша, колькасць маршрутаў не памяншаецца і не павялічваецца», — сказаў намеснік дырэктара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?