Пратэрмінаваная завінавачанасць па крэдытах і пазыках у Беларусі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) на 1 кастрычніка 2014 года склала 5 трлн. 310,7 млрд. рублёў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. 

З пачатку года лічба павялічылася на 53,4%. У верасні яна вырасла на 10,3%. У параўнанні з 1 верасня 2013 года гэты паказчык вырас у 1,93 раза. 

Пратэрмінаваная дэбіторская завінавачанасць з пачатку года павялічылася на 29% да 37 трлн. 582,8 млрд. рублёў, за верасень — на 1,4%. Пратэрмінаваная крэдыторская завінавачанасць вырасла з пачатку года на 19,6% да 34 трлн. 658,5 млрд. рублёў, за верасень — на 1,9%. Знешняя крэдыторская завінавачанасць з пачатку года павялічылася на 5,9% і на 1 кастрычніка 2014 года склала 6 трлн. 942,8 млрд. рублёў. За год гэты паказчык вырас на 43,3%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?