Уначы на 20 сьнежня ў выінку лабавога сутыкненьня двух аўтамабіляў два чалавекі згарэлі жыўцом, яшчэ адзін сканаў ад траўмаў.

Нападалёк ад вёскі Пратасаўшчына Шчучынкскага раёну кіроўца легкавой машыны «Пежо» парушыў правілы абгону й сутыкнуўся з аўтапоездам «Вольва». Ад удару легкавік выкінула за межы аўтадарогі, у гэты ж момант яна ўзгарэлася. Да прыезду ратаўнікоў і ДАІ аўтамабіль цалкам выгараў.

СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0