Мадэратар англамоўнай Вікіпедыі паведаміў ў Twitter аб палітызаваных праўках у артыкулах пра Данбас. Пазней быў знойдзены шэраг артыкулаў, выпраўленых падобным чынам. Праўкі сыходзілі з ІР-адрасоў Міністэрства замежных спраў Расіі.

Незарэгістраваныя карыстальнікі рабілі 17—18 лістапада праўкі накшталт замены фразы «расійскія акупацыйныя войскі» на «мясцовыя апалчэнцы» ў артыкуле пра Данецкі каменнавугальны басейн.

Любы ахвотны можа рабіць ананімныя праўкі ў Вікіпедыі. Але ў такім выпадку фіксуецца ІР-адрас, з якога робяцца праўкі. Па ІР-адрасе нельга вызначыць канкрэтнага чалавека, які сядзеў за камп’ютарам, але можна вызначыць арганізацыю, якой належыць шэраг ІР-адрасоў.

Адрас, з якога рабіліся праўкі, належыць Міністэрству замежных спраў Расіі.

Актыўна адсочваць крыніцы правак Вікіпедыі пачаў супрацоўнік бібліятэкі Кангрэсу ЗША Эд Самерс. Ён напісаў скрыпт, які адсочвае праўкі з асобных ІР-адрасоў, а 9 жніўня 2014 года запусціў твітэр-акаўнт @congressedits, у якім паведамлялася аб праўках з адрасоў Кангрэса.

Ідэю хутка падхапілі ў іншых краінах. З архіву правак дзяржструктур свету можна даведацца, што нехта ў «Росатаме» клапоціцца, каб замест словаў «гей» і «гомасэксуал» пісалася «гомасэксуаліст», а Федэральная служба аховы Расіі выдаляе інфармацыю пра збіццё дысідэнтаў супрацоўнікамі КДБ.

Найбольшы розгалас атрымала праўка з ІР-адраса Усерасійскай дзяржтэлерадыёкампаніі: у артыкуле пра катастрофу малазійскага «Боінга» нехта замяніў падазраваных з «тэрарыстаў ДНР» на «ўкраінскіх вайскоўцаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?